Мітынг расійскай апазіцыі ў Маскве скончыўся без масавых затрыманняў (фота)

Паводле арганізатараў акцыі, на мітынг прыйшло 25 тысяч чалавек, хоць было заяўлена 50 тысяч. Па ацэнках паліцыі, тут было 10 тысяч чалавек, перадае ВВС. Арганізатары паабяцалі прадумаць стратэгію правядзення пратэстных мерапрыемстваў. Не выключана, што наступны мітынг будзе прымеркаваны да інаўгурацыі прэзідэнта Расіі 7 траўня.

Апазіцыя лічыць, што самае галоўнае — гэта дамагчыся палітычнай рэформы, новых выбараў у Думу, прэзідэнта, мэра Масквы, губернатараў рэгіёнаў, мэраў усіх гарадоў, а таксама мясцовых дэпутатаў.

Адразу пасля завяршэння акцыі быў затрыманы каардынатар "Левага фронту" Сяргей Удальцоў разам з некалькімі прыхільнікамі. Ён заявіў, што застанецца і пайшоў у бок Пушкінскай плошчы, пасля чаго яго і спыніла паліцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі