МУС Беларусі вызначыў віну Брэуса і Гапонава
Фігуранты справы "аб масавых беспарадках" грамадзяне Расіі Арцём Брэус і Іван Гапонаў аказвалі актыўнае супраціўленне прадстаўнікам улады.
Ёсць матэрыялы, якія даказваюць іх віну, паведаміў сёння намначальніка аддзела галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Беларусі Аляксандр Шарэйка.
На яго думку, гэтыя матэрыялы сведчаць пра супраціўленне Брэуса і Гапонава прадстаўнікам улады.
Шарэйка паведаміў, што грамадзяне РФ праходзяць у якасці абвінавачваных у межах крымінальнай справы паводле артыкулу 293 КК РБ, іх справу перадалі ў суд.
Самі Брэус і Гапонаў, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, адмаўляюць сваю віну, перадае ІА REGNUM.