МУС Польшчы абяцае не выдаць Андрэя Пыжыка беларускім уладам

У адказе МУС адзначаецца, што былы следчы беларускай міліцыі Андрэй Пыжык мае статус уцекача і польскі бок ні ў якім выпадку не мае намеру выдаць яго беларускім уладам, піша "Народная Воля".

У сваім лісце да МУС Польшчы Мігальскі пісаў, што Пыжыка нельга экстрадыраваць у Беларусь. На яго думку, гэта стане такой жа памылкай, як і інфармацыя пра банкаўскі рахунак Алеся Беляцкага, што стала падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы.

Нагадаем, Пыжык уцёк у Польшчу, калі на яго пачаўся ціск за адмову весці сфабрыкаваную справу на апазіцыянера. Беларускія ўлады запатрабавалі выдачы Пыжыка пасля таго, як ён выступіў у якасці эксперта ў фільме тэлеканала Белсат “Страх у краіне спакою”, прысвечаным тэракту ў мінскім метро.

Фота — Белсат

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі