МВФ не вядзе перамовы з Беларуссю пра новы крэдыт

Пра гэта паведаміў у панядзелак у Мінску старшы пастаянны прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Марк Ален. Па яго словах, якія перадае interfax.by, МВФ пачне перамовы, калі Беларусь будзе гатовая да глыбокіх структурных рэформаў.

Ален асобна падкрэсліў, што гэтыя рэформы мусяць быць падтрыманыя на ўсіх узроўнях дзяржаўнай улады.

Па яго словах, да канца года ў Беларусь прыбудзе місія супрацоўнікаў МВФ. Але пакуль не плануецца, што яна будзе перамоўніцкай.

Фота — oko.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі