Мясніковіч кітайскаму генералу: Вялікі Кітай — наш стратэгічны партнёр
У Мінску адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі і аднаго з кіраўнікоў Цэнтральнага ваеннага савета Кітая Сюй Цайхоў.
Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што супрацоўніцтва з Кітаем з'яўляецца "найважнейшым прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусі". Паводле яго словаў, народы Беларусі і Кітая ўмеюць сябраваць і высока цаніць двухбаковыя адносіны, якія "будуюцца на прынцыпах узаемнай выгады і павагі".
Як паведамляе БЕЛТА, прэм'ер адзначыў, што пазіцыі краін супадаюць па асноўных пытаннях міжнародных адносінаў.
Фота — bymedia.net