МЗС абвяргае звесткі пра беларускіх наёмнікаў у Лівіі
З адпаведнай заявай выступіў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, беларускіх вайскоўцаў у Лівіі няма і ніколі не было. Звесткі пра тое, што ў Лівіі захапілі каля трох дзясяткаў беларускіх баевікоў, паведаміла "Хартыя'97" са спасылкай на Мікалая Халезіна.
Афіцыйны прадстаўнік беларускай дыпламатыі падкрэсліў, што гэта абсурдная заява, якая не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю.