На апошніх таргах 2011 года курсы валютаў знізіліся
Апошнія ў 2011 годзе валютныя таргі прайшлі 29 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс долара на іх зменшыўся ад 8380 да 8350 рублёў. Расійскі рубель таксама патаннеў — ад 265 да 261. А еўра зменшыўся адразу на 150 рублёў — з 10 950 да 10 800.
Нагадаем, што першыя таргі ў 2012 годзе пройдуць толькі 3 студзеня. З заўтрашняга дня і да 2 студзеня на біржы абвясцілі навагоднія вакацыі.