На Чарнобыльскай АЭС заканчваецца ліквідацыя наступстваў абвалу
Частковае разбурэнне сценавых панэляў і часткі лёгкага даху машыннага зала 4-га блока адбылося 12 лютага.
Будаўнічыя канструкцыі плошчай каля 600 квадратных метраў абрынуліся пад цяжарам мокрага снегу. Падчас абвалу ніхто не пацярпеў. Здарэнне не паўплывала на радыяцыйную сітуацыю.
Як паведамляе БЕЛТА, разбор завалаў персаналам ЧАЭС завяршаецца. Засталося прыбраць толькі дробныя фрагменты канструкцый. Тым часам на месцы працуе група ўкраінскіх экспертаў, якія 23 лютага збіраюцца даць ацэнку прычын абвалу.