На Дзень волі апазіцыя хоча сабраць разам чыноўнікаў і забароненых музыкаў
Пра гэта распавёў намеснік старшыні “Руху за Свабоду” Юрась Губарэвіч.
Юрась Губарэвіч: “Мы падалі заяўку на правядзенне сходу ў ДК МТЗ — 24 сакавіка, у нядзелю. Мы плануем, што з відэазваротам звернецца Івонка Сурвіла. У другой частцы мерапрыемства мы плануем канцэрт, дзе хацелі б пачуць Лявона Вольскага і іншых музыкаў з чорных спісаў. Мы не дзелім грамадства, таму хацелі б запрасіць прадстаўнікоў Міністэрства культуры і Акадэміі навук”.
Апроч сходу, на 95-я ўгодкі стварэння БНР аргкамітэт па святкаванні Дня волі плануе правесці шэсце і мітынг з дазволу ўладаў.
Фота — tut.by