На канцэрт "Ляпісаў" прыехалі каля 5000 беларусаў (відэа)

Нагадаем, што канцэрт адбыўся 27 кастрычніка ў Pramogu Arena у Вільні. "Ляпісы" выконвалі новыя і старыя песні, у перапынках паміж якімі вялікі натоўп скандаваў “Жыве Беларусь!” На гэта Сяргей Міхалок адказваў: “Жыве!”,  паведамляюць "Беларускія навіны".

Перад канцэртам можна было наведаць міні-кірмаш, зладжаны на ўваходзе ў Pramogu Arena. Беларусы ахвотна набывалі магніты з "Пагоняй", кружэлкі “Ляпісаў”, а таксама футболкі з цытатамі з ляпісаўскіх хітоў. Апошнія распрадаваліся вельмі хутка.

Міхалок выйшаў на "біс" толькі адзін раз і сказаў на развітанне: “Мы павінныя штодзень радавацца жыццю, распальваючы ў сабе свяшчэнны агонь. Верце ў сваю мару, верце ў сябе і пачасцей падключайце мозг!”

Таксама Міхалок зазначыў, што ён верыць у тое, што аднойчы гурт прыедзе з канцэртамі ў родны Мінск, будзе ездзіць па ўсёй Беларусі.

Віленскі канцэрт – адна з чатырох “ключавых” прэзентацый апошняга альбома гурта “Рабкор”. Папярэднія ўжо адбыліся ў Піцеры, Маскве і Кіеве.

Фота — www. budzma.org

www.nn.by

Відэа — nn.by

--> -->

--> -->

--> -->

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі