На кніжным кірмашы ў Мінску ледзь не сарвалі сустрэчу з Някляевым

Стэнд польскай амбасады на кніжным кірмашы ў Мінску аддалі прэміі Ежы Гедройца. Польшча — асноўны фундатар прэміі. Таму на яе стэндзе раздавалі кнігі польскіх аўтараў, перакладзеныя на беларускую мову. Тутсама мелася адбыцца сустрэча з паэтам Уладзімірам Некляевым. Пра гэта Еўрарадыё распавядае прэс-сакратар прэміі Гедройца Павел Анціпаў.

Анціпаў: "Я і яшчэ пару чалавек ад прэміі стаялі на стэндзе польскай амбасады і раздавалі кнігі. Падышоў выдавец з Польшчы, сказаў, што ён сёння тут будзе кіраваць і не дазволіць ніякіх мерапрыемстваў на гэтым стэндзе. Ён папрасіў, каб мы вызвалілі стэнд. Я пазваніў у амбасаду, адтуль прыехала аташэ па культуры. Яны неяк дамовіліся, і  нас пусцілі назад. Зараз адбываецца прэзентацыя Уладзіміра Някляева на стэндзе амбасады Польшчы".

На сустрэчы з Някляевым прысутнічае каля 30 чалавек. Калі паэт пачаў ужо выступаць, арганізатары выставы змусілі скараціць яго выступ да пяці хвілінаў. Пасля гэтага Някляеў правёў аўтограф-сесію.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі