На круглы стол да "За аўто" прыйдуць прадстаўнікі Саўміна
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў кіраўнік аб'яднання "За аўто" Арцём Шаркоў.
Нагадаем, што круглы стол, прысвечаны павышэнню коштаў на паліва, прызначаны на 16 гадзін у гатэлі "Арбіта". Адміністрацыя гатэля за суткі да імпрэзы адмовіла арганізатарам у памяшканні. Тым не менш, кажа Шаркоў, сустрэча ўсё ж адбудзецца. Пагатоў, што на яе паабяцалі прыйсці два супрацоўнікі аналітычнага ўпраўлення Савета міністраў. Кіраўнік асацыяцыі "За аўто" разлічвае праз іх данесці да ўладаў свае меркаванні.
Па словах Шаркова, праблема коштаў на паліва — гэта толькі невялікая частка вялікіх сістэмных праблем. Беларусь стаіць на парозе гіганцкага крызісу, таму неабходна тэрмінова прымаць меры, кажа ён.
Фота — bymedia.net