Сёння на “Марафоне салідарнасці” выступіць Уладзімір Някляеў

У аўторак, 9 кастрычніка, на сядзібе БНФ выступіць паэт ды лідар кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў. Някляеў, які сам патрапіў пад пераслед за Плошчу-2010, будзе чытаннем вершаў выказваць салідарнасць з палітыкамі ды актывістамі, якія дагэтуль застаюцца ў турмах.

У чацвер 11 кастрычніка ў межах “Марафона салідарнасці” выступіць бард з Асіповічаў Ігар Сімбіроў. Будучы актывістам “Гавары праўду”, у гэтым годзе Сімбіроў некалькі разоў адседзеў на Акрэсціна і па сваім досведзе ведае, што такое зняволенне.

“Марафон салідарнасці” распачаўся месяц таму. Двойчы на тыдзень — па аўторках і чацвяргах — на ўправе БНФ адбываюцца выступы паэтаў, мастакоў, музыкаў, рэжысёраў. Там ужо выступалі такія вядомыя асобы, як Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў, Віктар Дашук, Славамір Адамовіч ды іншыя.

Пачатак усіх імпрэзаў — а 18-й гадзіне вечара. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі