На матч БАТЭ-ПСЖ не прыехаў ніводзін французскі фанат

Ніводзін французскі фанат не прыехаў на сённяшні матч Лігі Еўропы БАТЭ-ПСЖ. Балець за парыжан на мінскім стадыёне “Дынама” будуць толькі супрацоўнікі дыпмісіі і віп-персоны, якія прыляцелі на матч разам з клубам.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў супрацоўнік прэс-службы БАТЭ Андрэй Вашкевіч. Па яго словах, усяго на матч было прададзена каля 4 тысяч білетаў.

Згодна з рэгламентам, для прыхільнікаў гасцявой каманды можа выдзяляцца да 5% месцаў на трыбуне. На сталічным “Дынама” гэта каля 1,5 тысяч. Аднак запытаў на квіткі з французскага боку не было зусім.

Нагадаем, матч 1/16 Лігі Еўропы БАТЭ-ПСЖ пачнецца сёння ў 20.00 на сталічным стадыёне "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі