На наступным тыдні прызначаць суд над мадэльерам Варламавым

Пра гэта Еўрарадыё распавялі у Генеральнай пракуратуры:

“Да 3 снежня у нас тэрмін, бо там аб’ёмная справа. Зараз вывучаюць нашы спецыялісты”.

Нагадаем, Саша Варламаў знаходзіцца пад вартай з траўня 2011 года. Яго вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры, прыўлашчванні маёмасці і ухіленні ад падаткаў.

Па звестках следства, Варламаў прычыніў шкоду на суму больш за 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў. Сведкамі па справе мадэльера дапытаныя больш за 800 чалавек. Пацярпелымі прызнаныя 353 асобаў.

Мадэльеры прысвячаюць калекцыі Сашы Варламаву, які знаходзіцца на Валадарцы. 


Фота — ultra-music.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі