На пахаванне Казіміра Свёнтка ў Пінску прыйшло больш за тры тысячы чалавек

Таксама прысутнічалі беларускія святары і вернікі, прадстаўнікі ўрадаў Беларусі і Польшчы, дыпламаты.

 
Цырымонія прайшла на пляцоўцы каля кафедральнага касцёла Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, інфармуе БелаПАН. На ёй не хапіла месца ўсім ахвотным, таму шмат хто быў вымушаны стаяць на праезнай частцы дарогі каля храма. Парэшткі кардынала будуць змешчаныя ў мармуровы саркафаг у крыпце касцёла. 


Святую імшу ўзначаліў былы асабісты сакратар Папы Яна Паўла II арцыбіскуп Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш. Ён быў блізка знаёмы з Казімірам Свёнткам. Жалобная імша праводзіцца на лацінскай мове, абрады — па-польску. 


Была зачытаная тэлеграма ад Папы Бенедыкта XVI. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі