На поўдні Францыі ўзброены мужчына ўзяў закладнікаў
У аддзяленні банка ў Тулузе ён утрымлівае прынамсі чатырох чалавек, паведамляе AFP.
Невядомы злачынца сцвярджае, што з’яўляецца чальцом "Аль-Кайды", але гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная. Ён патрабуе размовы з супрацоўнікамі спэцыяльнага падраздзяленьня Raid, якія ў сакавіку 2012 года застрэлілі Махамэда Мэрау ― француза алжырскага паходжання, які здзейсніў серыю забойстваў на поўдні Францыі.
Ад рук Мэрау загінулі сем чалавек: трое вучняў габрэйскай школы ў Тулузе, рабін і трое вайскоўцаў. У ноч на 21 сакавіка спецназ французскай паліцыі забіў 24-гадовага экстрэміста.
Фота: APF