На Радаўніцу чарнобыльскую зону наведаюць болей за 50 тыс чалавек
Спрошчаны парадак пропуску ў зону адчужэння і адсялення сёлета дзейнічае з 30 красавіка па 3 траўня.
Усе грамадзяне, якія хочуць наведаць месцы пахавання сваіх родных і блізкіх, могуць прыязджаць на зачыненыя тэрыторыі без пропускаў. Іх замяняе рэгістрацыя наведвальнікаў на кантрольна-прапускных пунктах па дакументах, якія пацвярджаюць асобу. Знаходзіцца на зачыненай тэрыторыі дазволена да 17.00.
У Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення тлумачаць, што ў часе знаходжання на іх тэрыторыі грамадзяне абавязаны прытрымлівацца маршрута наведвання і трымацца грамадскага парадку, выконваць правілы радыяцыйнай і пажарнай бяспекі, паведамляе БЕЛТА.