На памежным пераходзе “Варшаўскі мост” прайшла акцыя пратэсту(фотарэпартаж)

21.04. Канстанцін Сумар прыехаў на пераход а 19.30. Да гэтага дыялог з прысутнымі пратэстоўцамі спрабавалі весці кіраўнік Брэсцкай памежнай групы Сяргей Брытаў, кіраўнік Брэсцкай мытні Леанід Досаў і кіраўнік абласной міліцыі Ўладзімір Сычэўскі, паведамляе БелаПАН.

Удзельнікі акцыі (а іх было каля 100 чалавек) паставілі перад Канстанцінам Сумарам пытанне аб свабодным праездзе аўтамабіляў, калі ў баках будзе не болей за 10, максімум 15 літраў паліва. У адказ Cумар паведаміў, што "будзе інфармаваць Мінск аб сітуацыі на мяжы№". Прыкладна а 19.50 размова скончылася і пратэстоўцы разышліся.

***

19.20. За дзеяннямі людзей, якія прыехалі на памежны пераход, назірае вялікая колькасць міліцыянтаў, спецназаўцаў і супрацоўнікаў КДБ, паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё відавочца Віктар.

Прыкладна а 18.40 да людзей, якія пратэстуюць супраць абмежаванняў на вываз шэрагу тавараў за мяжу краіны, выйшаў начальнік памежнай службы. Ён спрабаваў размаўляць з прысутнымі дружалюбна і жартаваць, аднак людзі былі настроеныя вельмі негатыўна.

Яны патрабуюць, каб да іх прыехаў старшыня Брэсцкага аблвыканкаму Канстанцін Сумар.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі