На Уладзіміра Пуціна рыхтаваўся замах
Яго сарвалі спецслужбы Ўкраіны і Расіі.
Пра гэта сёння паведаміў расійскі Першы тэлеканал. У Адэсе былі захопленыя тэрарысты, што знаходзіліся ў міжнародным вышуку. Яны, нібыта, паведамілі, што рыхтаваліся здзейсніць замах на расійскага прэм'ера, кандыдата ў прэзідэнты ў Маскве адразу пасля выбараў, прызначаных на 4 сакавіка. Вядома, што група прыляцела ва Украіну з Арабскіх Эміратаў праз Турцыю.