Naked DJ's: Нас нават не пакармілі пасля выступу ў Мінску

Naked DJs у Мінску: ходзяць чуткі, што яны мастурбавалі на вачах гледачоў! by mcdavid

Еўрарадыё: Пасля вашага выступу ў нашы СМІ трапілі водгукі абурэння некаторых гледачоў, што, маўляў, падчас канцэрту вы учынілі распусту і парнаграфію. Што ж вы там такога вытваралі на сцэне?

Павал Пецель: Мне здаецца, што ўсё было зусім наадварот. Арганізатары папрасілі нас быць Мы паводзілі сябе вельмі сціпла і нават больш сціпла, чым звычайна. І нейкая частка аўдыторыі, відаць, была з гэтай нагоды расчараваная. Яны хацелі ўбачыць нешта большае, а ўбачылі еўрапейскае касцюміраванае тэатралізаванае шоў і, відаць, некага не пусцілі, і ён раззлаваўся, і ўжо пазней з’явіліся здагадкі: вы ведаеце, фантазія ў людзей досыць бурлівая. Людзі жадаюць бачыць тое, што яны жадаюць, а калі гэтага не бачаць, то прыдумляюць. Але на мой погляд, асноўная маса была задаволеная, таму што ўсё было весела і яскрава.

Еўрарадыё: Гэта значыць, што вы не распраналіся?

Павал Пецель: Што значыць не распраналіся? Паверце мне, мы былі ў большай ступені апранутыя, чым, нават, нейкая частка аўдыторыі. Мы былі больш апранутыя, чым танцоры ці танцоркі ў суседніх клубах. Калі нехта хацеў, каб ў гарачым памяшканні мы былі ў шапках і футрах, то гэта было б смешна. Мы былі ў фецеш-уборах, на нас былі латэксныя строі, маскі, нейкія там латэксныя трусы і іншае. Мы некалькі разоў мянялі свае строі і выступалі ў белых трыко з галавы да ног. Ніводнага здымка з нашага выступу, кампраметуючага нас і пацвярджаючага гэтыя плёткі зайдроснікаў, няма. Таму няма пра што гаварыць. Нам, вядома, прыемная такая цікавасць, такі ажыятаж, але нагадаю, арганізатары мерапрыемства папрасілі нас быць больш сціплымі.

Еўрарадыё: А ў вас не было такой перасцярогі, што вас ў Беларусі не зразумеюць, таму што у нас з-за Каці Самбукі зачынілі клуб, а выступ "Рамштайн" увогуле хацелі адмяніць...

Павал Пецель: Мне прыемна чуць такое параўнанне. Насамрэч, я, як артыст, які з'яўляецца тварам некаторых еўрапейскіх і амерыканскіх фетыш-брэндаў, люблю вопратку, я люблю дарагую, дызайнерскую, спартовую. Я ўвогуле фанат спартовага фетыша. Я вельмі многа на гэта трачу часу і надаю ўвагі. У нас харэаграфія, у нас тэатралізаванае шоў, у нас крутыя касцюмы. Таму я павінен у гэтых касцюмах выступаць. Я маю права бачыць свой праект такім, якім я хачу, каб данесці да аўдыторыі, што мы - дызайнерскі праект, мы праект з крутым акрабатычным, тэатральным, танцавальным шоў. У нас ёсць свае песні, у нас ёсць свае нумары, у нас ёсць, урэшце, свой імідж.

Еўрарадыё: Міліцыі нашай вы не баяліся?

Павел Пецель: Мы не баяліся, таму што мы - крутыя. Мы столькі высілкаў укладваем у свой праект, у сваю раскрутку, у нас вельмі якасны, круты праект. Калі мы толькі ўвайшлі ў памяшканне і пачулі крыкі нашых фанатак - асноўная аўдыторыя наша - гэта звыкла дзяўчаты, мы нават трошачкі збянтэжыліся, таму што людзі нас ведаюць. Насамрэч мы - праект з гумарам. У нас ёсць нейкія і травесці-нумары. Да сябе мы ставімся іранічна. Мы падымаем настрой там, дзе выступаем. Ва ўсе часы гумар успрымаўся ў Расіі, Украіне і ў Беларусі з разуменнем. Гэта, напрыклад, Сярдзючка і іншыя выканаўцы. Я думаю, да тых артыстаў, якія ўздымаюць настрой, забаўляюць публіку да іх стаўленне ў публікі пазітыўнае.

Еўрарадыё: Вы забаўляеце публіку такім эпатажным чынам, а за час вашых выступаў у іншых краінах, ці былі якія-небудзь эксцэсы?

Павел Пецель: Як гэта не дзіўна, эксцэсы былі толькі ў адным выпадку - людзі хацелі нечага большага. Мы - мадэлі, мы часцяком фатаграфуемся ў нейкіх эратычных сесіях, у нас ёсць нейкія відэа, арт-відэа, арт-эратычныя... І людзі прыходзяць ужо ўзбуджаныя гэтымі фантазіямі на сцэну. Калі гэта закрытая вечарынка, калі ўжо вызначана было, што гэта шоў для дарослых, і людзі прыходзяць туды наўмысна, то, магчыма, яны хочуць бачыць нешта большае. Але цалкам магчыма, што потым надыходзіць нейкае расчараванне, што мы не тое паказваем, чаго яны чакаюць. Але ў нас такі фармат. Падчас выступаў мы кантактуем з аўдыторыяй. І, на жаль, вельмі непрыемна, калі людзі кажуць пра попу, а не пра тыя рэчы, якія, напрыклад, для мяне значна больш істотныя. Я разумею натуру чалавека, але мне хочацца, каб людзі ўспрымалі "прадукт" не толькі ніжэй пояса, а глядзелі на асобу праекта.

Еўрарадыё: Гэта быў першы ваш канцэрт у Беларусі. Ці спадабалася вам тут, і ці прыедзеце вы яшчэ?

Павел Пецель: Нам вельмі спадабалася публіка, нам спадабалася аўдыторыя, хаця, нагадаю, мне было трохі непрыемна, таму што было вельмі многа нейкіх папярэджанняў перад канцэртам. Кожнае наша шоў не падобнае на папярэдняе, мы арыентуемся на аўдыторыю. Па-першае, нашай пляцоўкай гэтым разам быў невялікі бар. У нас вялікі калектыў, у нас ёсць танцоўшчыцы, у нас ёсць спецыяльны оперны вакал-травесці. І мы выступалі ў мінімальным фармаце, ба нам далі вельмі маленькую сцэну. Трэба было больш прасторы. Не было магчымасці паднесці, паказаць нашыя касцюмы публіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі