Намеснік старшыні АГП Леў Марголін стаў невыязным
У Барысаўскім РУУС ён атрымаў адпаведную даведку.
Як паведамляе сайт ucpb.org, Марголіна зрабілі невыязным з прычыны "прад'яўлення грамадзянскага пазову ў судзе", дата якога — 5 сакавіка. Што гэта за пазоў, палітык пакуль нават не здагадваецца.
Нагадаем, у спіс невыязных з Беларусі патрапілі апазіцыйныя палітыкі, грамадскія дзеячы, правабаронцы, журналісты.
Фота — svaboda.org