Наста Палажанка патрабуе асудзіць кіраўніцтва калоніі ў Горках
Аб гэтым намесніца кіраўніка “Маладога фронту” заявіла на абласным праваабарончым форуме ў Магілёве.
Палажанка мае намер патрабаваць узбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніцтва папраўчай калоніі ў Горках, дзе адбывае пакаранне лідэр "МФ" і яе жаніх Зміцер Дашкевіч. Яна паведаміла, што крымінальная справа мае намер ініцыяваць у сувязі з парушэннем права Дашкевіча на абарону. Па словах Палажанкі, доўгі час да зняволенага не пускаюць адвакатаў, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што апошні раз адвакат спрабавала ўбачыць Дашкевіча 16 жніўня, аднак ёй у чарговы раз адмовілі без тлумачэння прычын.