Курсы валют: 3990 за долар, 5770 за еўра

З 11 траўня долар у абменніках падаражаў да 3990 рублёў, а еўра да 5770. Такі курс выставілі шэраг беларускіх банкаў ранкам 11 траўня. Гэта звязана з рашэннем Нацбанка, які дазволіў банкам самім усталёўваць курс. Нягледзячы на гэта, па словах прадстаўнікоў банкаў, Нацбанк даў указанне не прадаваць долар даражэй за 4000 рублёў.

“Пакуль нельга казаць аб адмене рэкамендацый, бо Нацбанк рэкамендаваў не перавышаць 4000 тысячы рублёў, – распавялі Еўрарадыё ў БелСвісбанку. – Цяпер курс 3990-4000 рублёў. Многія банкі пачынаюць выстаўляць долары на продаж па курсе 4000 рублёў. Як разумееце, усе банкі вырашылі паставіць такі курс не проста так. Значыць ёсць указанні. Хутка курс долара можа быць адпушчаны болей. Усё залежыць ад парадаў і рэкамендацый”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі