Неіснуючы “Нестандартный вариант” выступіць у клубе Fabrique

“Гурта насамрэч няма, - расчароўвае Міх. – Мы проста час ад часу збіраемся “тряхнуть стариной”, так бы мовіць. Людзі просяць – мы выступім. Але новага нічога не пішам, не рэпетуем. Проста такі канцэрт”.

Як распавёў Міх, самі музыкі ніякага ўдзелу ў арганізацыі не бяруць. І ці паўплываюць з часам гэтыя канцэрты на з’яўленне новага матэрыялу – хутчэй, мары, чым рэчаіснасць.

“Новага альбому і новых песень дакладна не будзе. Бліжэйшыя гады тры. – кажа Міх. А пасля рашуча дадае – Не, увогуле не будзе”.

Падчас канцэрту ў Fabrique 14-га красавіка гурт прадставіць праграму з лепшых песень. Што тычыцца канцэртнай дзейнасці, прыкладна раз на месяц “Нестандартный вариант” выступае і ў іншых гарадах Беларусі. Напрыклад, у бліжэйшы час, кажа Міх, адбудзецца канцэрт у Барысаве.

Еўрарадыё раіць фанам “Нестандартного варианта” пільна сачыць за афішамі! Можа быць, і вашаму гораду пашчасціць паслухаць легендарных беларускіх рэпераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі