Невядомыя скралі ва Украіне рэкламныя шчыты з дэвізам "Беларусь, Абудзіся!"
Яны былі ўсталяваныя ў Сарнах і Любяшове ды рэкламавалі тэлеканал "Белсат".
Гэты тэлеканал, які вядзе трансляцыю ў нашай краіне з польскай тэрыторыі, пачаў рэкламную кампанію ва Украіне, у памежных раёнах, дзе жывуць беларусы, альбо прыязджаюць з Беларусі. На банеры, побач з надпісам "Абудзіся, Беларусь" была выява будзільніка.
Прэс-сакратар тэлеканала Сяргей Пялеса кажа, што верагодна "нехта ўбачыў палітычны заклік". Да таго ж, па яго інфармацыі, на мясцовыя ўлады ў гарадах, дзе стаяць рэкламныя шчыты, "неафіцыйна аказваўся ціск з боку спецслужбаў".