Нумар у мінскай гасцініцы ўдвая даражэй за пакой у пражскім гатэлі
Еўрарадыё параўнала кошты танных гатэляў у Беларусі і Еўропе.
“210 тысяч двухмесны нумар, 410 тысяч двухмесны з выгодамі”, — называюць кошты за суткі ў сталічнай гасцініцы “Спорт”. Нумар “з выгодамі” — гэта гучыць!
“210 тысяч двухмесны нумар, 410 тысяч двухмесны з выгодамі”.
Калі пытаюся пра інтэрнэт, адказваюць: “Нічога ў нас няма”. Сталоўка насупраць працуе толькі да вечара.
Такі турыстычны сэрвіс у двухзоркавай гасцініцы, непадалёк ад цэнтра Мінска.
“...выходзіць 24 еўра. Гэта за цэлы двухмесны пакой. У пакоі прыбіральня, душ, рукамыйнік”, — расказваюць у пражскім гатэлі “Качэраў”. Тут Wi-Fi, паркоўка і рэстаран. І амаль удвая танней за беларускі “Спорт” без інтэрнэту, але са сталоўкай насупраць.
“...выходзіць 24 еўра. Гэта за цэлы двухмесны пакой. У пакоі прыбіральня, душ, рукамыйнік”.
“Аднамесны нумар 17 еўра, двухмесны нумар 16 еўра, па 8 еўра з чалавека. Трохмесны па 5 еўра. Ва ўсіх нумарах душ, туалет і гарачая вада, Wі-Fі таксама”, — гэта расказваюць пра “Рэтра Гатэль Шаўчэнка” ва Львове.
Двухмесны пакой у беларускай гасцініцы “Экспрэс” без катэгорыі каля вакзала даражэй на 100 тысяч (!). Інтэрнэту няма, затое ёсць гарачая вада.
“Двухмесны нумар без душа каштуе 136 тысяч. З душам — 290 тысяч. З 11:00 да 16:00 кавярня на другім паверсе. Праўда, у выходныя яна не працуе”, — кажуць у гасцініцы “Экспрэс”. Вось фену ў гасцініцы няма.
Затое ў трохзоркавай гасцініцы “Турыст” фен і інтэрнэт ёсць. Санвузел — ва ўсіх нумарах. І кошты… большыя за еўрапейскія.
“Двухмесны каштуе 840 тысяч, аднамесны нумар — 400 тысяч. Тэлевізар, тэлефон, лядоўня ва ўсіх нумарах”, — расказваюць у “Турысце”.
Двухмесны нумар у трохзоркавым віленскім гатэлі “Панарама” абыйдзецца ў 550 тысяч у пераліку на беларускі рубель. Інтэрнэт, ванна і фен ёсць. Да бонуса — прыгожы від на Вільню.
Самы танны начлег, які знаходзіць Еўрарадыё ў Мінску, — Хостэл "Х.О Мінск-1". Койкамесца ў пакоі на 18 чалавек — 7 еўра.
“Самы маленькі нумар на 4 чалавекі каштуе 12 еўра. Ёсць кухня, мікрахвалёўка, пліта. Усё агульнага карыстання, пральная машына, стаянка ёсць”, — расказвае студэнт Міхась Мартынаў, які жыве ў хостэле ўжо два месяцы, у пакоі на 18 чалавек. Амаль казарма! З прыбіральняй і душам у калідоры.
Еўрарадыё спытала ў мінакоў, якія гатэлі даражэй. Слухайце адказы ў апытанцы:
Фота: www.otels.ru