Някляеў і Рымашэўскі падалі ў Мінгарсуд касацыйныя скаргі на прысуды

Нагадаем, Рымашэўскі быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна, Някляеў — да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.


Па словах Рымашэўскага, якія перадае БелаПАН, ён падаў папярэднюю скаргу. Палітык кажа, што дагэтуль ні ён сам, ні яго адвакат не атрымалі пратаколы судовага паседжання, таму не могуць падаць паўнавартасную скаргу на прысуд. Нагадаем, што касацыйную скаргу на прысуд Андрэю Саннікаву яго адвакаты падалі ў Мінгарсуд 23 траўня. Ён асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 


Прысуды экс-кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса яшчэ не абскарджаныя, бо яны былі абвешчаныя 26 траўня. Статкевіч асуджаны на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Уса — на пяць з паловай гадоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі