Някляеў не чакае выніку ад абскарджвання прысуду
"Але ў нашым грамадстве трэба паказваць, што хтосьці змагаецца за свае правы", — кажа паэт.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Ўладзімір Някляеў лічыць, што абскарджванне яго прысуду не прынясе ніякіх вынікаў.
Нагадаем, у пятніцу ён быў асуджаны судом Фрунзенскага раёна сталіцы на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады "за арганізацыю групавых дзеянняў, парушаючых грамадскі парадак". Як паведамляе ў сённяшнім нумары "Российская газета", Някляеў нагадаў, што за апошнія месяцы ніводная яго скарга не была прынятая да ўвагі ні пракуратурай, ні следствам.
"Я выдатна разумею, што нічога не дамагуся. Але ў нашым грамадстве трэба паказваць, што хтосьці змагаецца за свае правы", — цытуе словы Някляева РІА "Новости".