Па цэнтры Мінску прайшлі Дзяды Марозы і Снягуркі (фота)
У шэсці прынялі ўдзел каля 800 казачных персанажаў. Вялікую частку вясёлай казачнай калоны складалі Дзяды Марозы і Снягуркі.
Як адзначае TUT.BY, гэтым разам свой шлях казачны парад пачаў не ад Палаца спорту, як звычайна, а, наадварот, ад Кастрычніцкай плошчы — да праспекта Пераможцаў. Шэсцю папярэднічаў карагод вакол галоўнай елкі краіны і невялікі канцэрт на прыступках Палаца Рэспублікі. Потым каля Палаца спорту адбыўся яшчэ адзін канцэрт.
Сярод гледачоў шэсця было нямала дзяцей. Ім дасталіся падарункі ад удзельнікаў шэсця — цукеркі і кнігі.
Фота — TUT.BY