Пад Ганцавічамі разбіўся вайсковы самалёт

У чацвер у разбіўся самалёт МІГ-29 з Баранавіцкай ваеннай авіябазы. Абодва лётчыкі-афіцэры загінулі. Як даведалася Еўрарадыё у першыя гадзіны пасля авіякатастрофы, адзін з іх зусім нядаўна паспеў ажаніцца. Лётчыкі — маёр і падпалкоўнік — месяц таму перавяліся з вайсковай часткі Бярозы, якая будзе расфармаваная. Самалёт разлічаны на двух пілотаў, але не прадугледжвае катапультавання па-асобку, лётчыкі маглі катапультавацца толькі разам.


У мясцовым МНС сітуацыю не каментавалі. Еўрарадыё стала вядома толькі тое, што самалёт разбіўся па-за межамі населенага пункта і не закрануў ніякіх пабудоў.

Як паведамляе БЕЛТА, МІГ-29 61-й знішчальнай авіябазы разбіўся "падчас планавых палётаў". Гэта здарылася каля 17-й гадзіны "пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях". Экіпаж самалёта — падпалкоўнік Сяргей Каваленка і маёр Аляксандр Жыгайла — адвялі самалёт ад населеных пунктаў у раён лясоў і балот.

Цяпер працуе спецыяльная камісія, якая расследуе ўсе абставіны трагедыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі