Палажанку выклікаюць у суд у якасці сведкі
Палажанка павінна будзе даць паказанні па справе сваіх паплечнікаў: Кіркевіча, Хамічэнкі, Дразда, Вінаградава і Пратасені.
"Я радая, што ў мяне будзе магчымасць пабачыць і падтрымаць хлапцоў, але пры гэтым я вельмі здзіўленая, бо я не давала ніякіх паказанняў адносна якіх-небудзь справаў, апроч сваёй асабістай. У мяне нават не бралі паказанняў у якасці сведкі ні ў каго, таму я вельмі здзіўленая",- распавяла Палажанка Радыё Рацыі.
Паводле позвы намесніца старшыні Маладога фронту павінна з'явіцца ў суд Кастрычніцкага раёна аб 11 гадзіне, 28 красавіка.