Палітвязень Зміцер Дашкевіч адзначае свой 31 дзень народзінаў
Тым часам лідару "Маладога фронту" пагражае яшчэ адзін год зняволення.
Дашкевіч знаходзіцца за кратамі ад снежня 2010 года. У сакавіку 2011-га яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму, нібыта, за збіццё дваіх мінчукоў. Пакаранне палітык адбывае ў глыбоцкай калоніі. Днямі стала вядома пра новую крымінальную справу Змітра Дашкевіча "за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".
Увечары 19 ліпеня ў Мінску ў офісе Партыі БНФ прайшла вечарына салідарнасці з палітвязнямі (на здымках).
Прамаўляе былы палітвязень Аляксандр Казулін.
Фота — bymedia.net