Памерла ўдава акадэміка Сахарава Алена Бонэр

Алена Бонэр паходзіла з сям’ім рэпрэсаваных. У часы Другой сусветнай вайны працавала на фронце медсястрой і была цяжка параненая. Навучалася пасля вайны ў медыцынскім інстытуце, адкуль была выключана за выказванні наконт “справы лекараў”.

У 1960-ыя гады далучылася да праваабарончай дзейнасці. Дапамагала многім дысідэнтам, падпісалася пад устаноўчым дакументам Маскоўскай Хельсінкскай групы. У 1987 годзе пасля смерці свайго мужа Андрэя Сахарава заснавала фонд яго імя. У жніўні 2008 года асудзіла дзеянні Расіі ў Паўднёвай Асеціі. У 2010 годзе падпісала зварот расійскай апазіцыі да грамадзянаў “Пуцін павінен сысці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі