Партыя “Зялёных” рыхтуецца да з’езду
Партыйнае мерапрыемства мае адбыцца заўтра, 23 красавіка. Пра гэта Еўрарадыё распавёў першы намеснік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Юры Глушакоў.
Спярша з'езд быў прызначаны яшчэ два тыдні таму. Але потым у партыі ўзніклі праблемы з памяшканнем. Іх удалося вырашыць толькі цяпер.
Па словах Глушакова, зараз усе сілы партыі сыходзяць менавіта на падрыхтоўку да з'езду. Ён таксама адзначыў, што ў бліжэйшы час будзе арганізавана акцыя на роварах:
Глушакоў: “У бліжэйшы час мы правядзем велазабег, прысвечаны экалагічнаму становішчу ў нашай краіне. І надалей будзем рабіць усё, што можам у сённяшняй сітуацыі і з нашымі сіламі”.