Пасля мітынгу ў Лошыцкім яры затрыманы ўдзельнік акцыі

Ён здымаў на фотакамеру супрацоўнікаў спецслужбаў у цывільным. Юрый Навіцкі пасля мітынгу сеў у машыну да актывісту руху "За Свабоду" Арцёма Лявы. Разам яны паспрабавалі пакінуць Лошыцкі яр, аднак пры выездзе на вуліцу Маякоўскага машыну Лявы спыніў супрацоўнік ДАІ. Пасля гэтага людзі ў цывільным падбеглі да машыны, выцягнулі адтуль сілай Навіцкага, запіхнулі ў мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі