Пасля пратэсту віцебскім рабочым выплацілі заробкі (відэа)

Кіраўніцтва Віцебскага домабудаўнічага камбіната да 1 красавіка не выплаціла рабочым заробак за люты. Таму ў мікрараёне Білева рабочыя прадпрыемства адмаўляліся пачынаць працу.

Як паведамілі карэспандэнту Еўрарадыё на прадпрыемстве, палову заробку рабочым выплацілі ў той жа дзень, астатняе ўжо таксама выплацілі.

Прадстаўніца Віцебскага камбіната: "Па факце заробак выплачаны, я вам магу сказаць адназначна: сто працэнтаў закрыты заробак на сённяшні дзень. На міністэрства справаздача пайшла".

Аднак сайт "Народныя навіны Віцебска" паведамляе, што рабочыя не задаволеныя і памерам заробкаў. Большасць з іх атрымлівае ад 2 да 3 мільёнаў рублёў.

Фота — nsknews.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі