Павал Севярынец: Падзеі 19 снежня паказалі, што мы не ўсё рабілі як след
Адразу пасля вызвалення палітык збіраецца наведаць іншыя працэсы “за плошчу”. (дадалося вялікае інтэрв'ю)
Павал Севярынец асуджаны сёння на 3 гады “хіміі”. Да адпраўкі ў папраўчую ўстанову палітык будзе на волі. Адразу пасля вызвалення з залы суда Павал падзяліўся думкамі аб сітуацыі ў краіне і сваімі планамі на будучыню.
Павал Севярынец: "Сітуацыя складаная: людзі ў турмах, эканоміка развальваецца, незалежнасць пад пагрозай. Калі мы не зменім сістэму, то можам страціць краіну. Але каб змяніць сістэму, трэба мяняцца самім. Падзеі 19 снежня паказалі, што мы рабілі не ўсё як след"
Па словах палітыка, асуджаць людзей за мірную акцыю – беззаконне. Але прысуд Паўла не прыгнятае, кажа, што ёсць людзі, каму цяжэй. Сёння ж ён збіраецца наведаць іншыя судовыя працэсы “за плошчу”. А таксама нарэшце схадзіць у царкву.
Павал Севярынец: "Найбольш цяжкім катаваннем у ізалятары КДБ для мяне было – нядопуск святара для споведзі і прычасці, амаль на працягу 5 месяцаў".
Больш падрабязна ў гукавым файле!