Павел Левінаў асуджаны на 10 сутак арышту

Нагадаем, сёння такое ж абвінавачанне было выстаўлена яшчэ траім затрыманым учора ў Мінску віцебскім актывістам — Вользе Карач, Алегу Баршчэўскаму і Паўлу Станеўскаму. За быццам бы "нецэнзурную лаянку" Карач прысудзілі щтраф у 700 тысяч рублёў, Баршчэўскаму — 10 сутак арышту, а Станеўскаму пакуль не змаглі прысудзіць нічога — цераз відавочную блытаніну ў пратаколах і паказаннях сведкаў-міліцыянтаў справу давялося накіраваць на дадатковае расследаванне.

Абвінавачанне ў "хуліганстве" Левінаў катэгарычна адпрэчыў: "Раніцай мяне вінавацілі ў тэракце, у абед — у лаянцы, а ўвечары абвінавацяць, што я нешта скраў". Ён заявіў пра грубае абыходжанне ў аддзяленні міліцыі, а таксама аб фальсіфікацыі пратаколаў: "Пратаколы супраць мяне — чыстай вады фальсыфікацыя".

Сведкі з боку праваахоўнікаў давалі даволі блытаныя паказанні наконт "хулігана" Левінава. Аднак суддзя Вольга Комар схілілася да абвінаваўчага прысуду. Яна адмовілася разглядаць хадайніцтва аб адтэрміноўцы выканання прысуду, аб чым прасіў Левінаў з-за хваробы маці, спаслаўшыся на заканчэнне працоўнага дня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі