Пажар у бразільскім клубе Kiss: 233 чалавекі загінулі (фота)

Паводле агенцтва Terra Brasil, целы ахвяраў пажару накіроўваюць у муніцыпальны спартовы цэнтр гораду Санта-Марыя, дзе знаходзіцца клуб. Там абсталяваны крызісны цэнтр дапамогі сваякам загінулых і пацярпелых. Раней паведамлялася, што 159 чалавек ужо апазнаныя.

У лякарнях Санта-Марыі знаходзяцца 48 пацярпелых (раней гаворка ішла прыкладна пра 200 шпіталізаваных). У якім яны стане, не ўдакладняецца. Усяго ў клубе, паводле розных ацэнак, знаходзілася ад 400 да 2000 чалавек, у тым ліку ўдзельнікі студэнцкага свята і 23 работнікі.

Пажар пачаўся каля 2-2.30 паводле мясцовага часу ў ноч на 27 студзеня. Прычынай узгарання стала няправільнае абыходжанне з піратэхнікай. Знічка ад феерверку трапіла на сцяг, у выніку чаго ён загарэўся. Затым агонь стаў распаўсюджвацца далей, а сярод наведнікаў пачалася паніка: яны спрабавалі прабрацца да адзінага запаснога выхаду.

Як сведчыць адзін з супрацоўнікаў клуба, многія памылкова траплялі ў прыбіральню, бо запасны выхад размешчаны побач з дзвярыма ў туалетны пакой. Таксама ён паведаміў, што спрабаваў скарыстацца вогнетушыцелем, аднак той не працаваў, піша Lenta.ru са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі