Пераможца Еўрабачання сустракаецца з азербайджанскімі актывістамі (відэа)

Яна была адзінай спявачкай з Еўропы, якая сустрэлася з незалежнымі журналістамі і праваабаронцамі ў Азербайджане і крытыкавала сітуацыю з правамі чалавека ў краіне, за што атрымала заўвагу ад уладаў. Пра гэта са спасылкай на газету "Азадлык" паведаміў тэлеканал Al Jazeera.

На відэа азербайджанскі актывіст распавядае Лорын, як выселілі людзей, дзеля будаўніцтва канцэртнай залі, дзе праходзіў конкурс Еўрабачанне ў Баку. 

Надпіс на майцы, якую яна трымала ў руках, у Баку: "Не будзь аслом, падтрымай правы чалавека ў Азербайджане!"

"У 2008 годзе ўрад краіны заплаціў 84000 долараў ЗША на імпарт 2 аслоў з Нямеччыны. За тое, што я і Адан (Аднан Гайзаде (Hajizade) — блогер і адзін з заснавальнікаў азербайджанскага моладзевага руху - Еўрарадыё) смяяліся з гэтага абсурду, нам давялося правесці 16 месяцаў у турме", — піша ў сваім Фэйсбуку Азербайджанскі пісьменнік і дысідэнт Эмін Мілі (Emin Milli)

Фота: IRFS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі