Плакаты кандыдата з’явіліся без узгаднення выбарчай камісіі

А за дзень да гэтага — плакаты Міхаіла Савановіча. Ён дзеючы старшыня Мінскага гарсавета. Ці магчыма так паспець?

"Сёння будзем узгадняць друк і макет. Абяцалі, што гэта будзе хутка — сёння прыносіш і сёння ж мусяць зацвердзіць. Паглядзім, як гэта будзе на практыцы", — кандыдатка Таццяна Караткевіч расказвае, ці лёгка надрукаваць перадвыбарны плакат. Яна балатуецца па той жа акрузе.

Спачатку трэба звяртацца ў друкарню з гатовым макетам. Там складаюць дамову, гэты пакет дакументаў зацвярджаецца, спачатку ў фінансавым аддзеле, потым старшынёй акруговай выбарчай камісіі.

"Правяраюць, ці не дорага ты замовіў. Калі дорага, могуць адмовіць. Фінансавы аддзел ставіць свой подпіс, потым старшыня камісіі", — распавядае Таццяна Караткевіч.

Пасля можна ў друкарню. У Матусевіцкай акруговай камісіі Еўрарадыё кажуць, што плакаты нікому пакуль не зацвярджалі. Але плакаты кандыдата Валянціны Жураўскай правіселі... усе мінулыя выходныя.

"Яна яшчэ не ўзгадніла, павесіла без узгаднення. Мы ёй ужо сказалі пра гэта", — нечакана адказваюць Еўрарадыё ў акруговай камісіі.

Як даведалася Еўрарадыё, замова на плакаты кандыдата Міхаіла Савановіча зроблена 23 жніўня, то бок на наступны дзень пасля рэгістрацыі.



"Тэхнічна, можна зрабіць замову 23-га, калі ты ўжо валодаеш інфармацыяй, што цябе дакладна зарэгіструюць і ты ўжо загадзя рыхтуеш фактуру і дамову", — кажа кандыдатка Таццяна Караткевіч.

Міхаіл Савановіч і сам не хавае, што загадзя меў гатовы макет.

"Пасля рэгістрацыі я маю права размясціць. Усё было падрыхтавана. Проста трэба было рыхтавацца. Вопыт не прап'еш! Загадзя падрыхтаваў макет, перадаў усё гатовае ў друкарню, а раздрукаваць — гэта ўжо справа тэхнікі".

У друкарні "Бізнессофтсет" Еўрарадыё кажуць, што замоваў больш не прымаюць, бо заваленыя працай з пятніцы, але пакуль усё ў працэсе і нікога не надрукавалі.

"Яшчэ пакуль не раздрукавана, яны пакуль у працы, тыя, якія нам здавалі. Мы пакуль над імі працуем, але замовы былі здадзеныя ў пятніцу, 24-га чысла".

Плакаты кандыдата Савановіча, зробленыя ў гэтай друкарні, ужо з пятніцы вісяць на шыльдах.

"Канешне ж, такому чалавеку будуць друкаваць у першую чаргу", — адказваюць у друкарні.

Фота з Фэйсбуку Taciana Reviaka

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі