Польшча можа ўвесці санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў

Пра гэта, па звестках БелаПАН, заявіў 20 траўня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на прэс-канферэнцыі ў Быдгашчы. Там праходзіць сустрэча кіраўнікоў МЗС краін — удзельніц Веймарскага трыкутніка — Польшчы, Францыі ды Нямеччыны.


Па словах Сікорскага, плануецца павялічваць ціск на беларускі рэжым, пакуль ён не зменіць курс. 


У рамках сустрэчы Веймарскага трыкутніка бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Яны заявілі, што закрануць яе на бліжэйшай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза, якая адбудзецца 23 траўня.


Нагадаем, што ў меркаваным "эканамічным чорным спісе" Еўрасаюза называліся такія прадпрыемствы, як канцэрн "Белнафтахім", група кампаній "Трайпл", кампанія "Белтэхэкспарт" і "Беларуськалій".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі