Польскі парламент адмовіўся легалізаваць аднаполыя шлюбы
Дэпутаты ніжняй палаты Сейма ў пятніцу адхілілі пакет законапраектаў, якія прадугледжваюць легалізацыю аднаполых шлюбаў.
Супраць пакета, які складаецца з трох законапраектаў, прагаласавалі 228 дэпутатаў, а галасы "за" аддалі 211, паведамляе interfax.by.
Легалізаваць аднаполыя шлюбы прапанавалі прадстаўнікі ліберальна-кансерватыўнай партыі "Грамадзянская платформа". Пасля легалізацыі такія сужэнцы маглі б атрымаць шэраг правоў, у прыватнасці, права спадчыны маёмасці.
Польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск раней адкрыта выказваўся за легалізацыю аднаполых саюзаў.
Фота — ansar.ru