Прадпрымальнікі з рынку ў Малінаўцы адмовіліся ад страйку

Адміністрацыя рынку адклікала рашэнне ўласніка комплексу “Максімус” аб скасаванні дамоваў з прадпрымальнікамі на арэнду гандлёвых месцаў, таму страйк ужо не мае сэнсу.

Сваіх першасных мэтаў гандляры дасягнулі, таму пакуль працуюць, паведаміла ў інтэрв’ю Радыё Рацыя адна з прадпрымальніц.
 
Нагадаем, уласнік гандлёвага комплексу “Максімус” у мінскім мікрараёне Малінаўка — прыватная асоба, грамадзянка Украіны — хоча здаць рынак у арэнду буйной сетцы крамаў “Еўраопт”. Немалыя грошы, якія ўкладалі індывідуальныя прадпрымальнікі ў стварэнне рынку, бізнэсоўцам прапанавалі вярнуць састарэлымі вітрынамі-лядоўнямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі