Прадстаўнік пракуратуры: У мінскім метро адбыўся тэракт

Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік генпракурора Беларусі і кіраўнік следчай групы, якая расследуе акалічнасці выбуху, Андрэй Швед, перадае БЕЛТА.

"Сёння прыкладна ў 17.54 на станцыі "Кастрычніцкая" адбыўся тэрарыстычны акт. Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа, створаная сумесная следчая група", - заявіў Швед.

Намеснік генпракурора паведаміў, што па выніках агляду месца здарэння і пасля неадкладных следчых дзеянняў будуць распрацаваныя і расследаваныя ў поўным аб'ёме ўсе версіі, звязаныя з надзвычайным здарэннем.

Фота: euroradio.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі