Пракаповіч узначаліў Савет па развіцці прадпрымальніцтва

Сваім указам ён зацвердзіў новы склад Савета на чале з памочнікам прэзідэнта Пятром Пракаповічам, інфармуе БелаПАН. У Савет таксама ўвойдуць прадстаўнікі буйнога, сярэдняга і малога бізнэсу Беларусі, прадпрымальніцкіх структураў і некаторых грамадскіх аб'яднанняў.

Нагадаем, што Савет па развіцці прадпрымальніцтва быў створаны ўказам прэзідэнта ў 1999 годзе. Да сённяшняга дня ў яго ўваходзіла 29 чалавек, а старшынёй быў кіраўнік Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Уладзімір Зіноўскі.

Сёлета ўвесну Лукашэнка заявіў, што цяперашні Савет працуе вельмі дрэнна, і ён хоча яго мадэрнізаваць. Хадзілі чуткі, што кіраўніком Савета могуць прызначыць вядомага бізнэсоўца Юрыя Чыжа.

Фота — pruzhany.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі