Праваабаронцы склалі спіс "палітычных" суддзяў
Спіс падрыхтаваны пасля праверкі пастаноў, падпісаных суддзямі ў адносінах да затрыманых удзельнікаў падзеяў 19 снежня. У спісе — 84 прозвішчы.
Праваабаронцы адзначаюць, што ўпершыню такая вялікая колькасць суддзяў была ўцягнутая ў палітычныя працэсы, паведамляе "Наша Ніва".
34 суддзі ўваходзяць у спіс неўяздных у ЕС. Праваабаронцы мяркуюць, што візавыя санкцыі могуць распаўсюдзіцца і на астатніх у сярэдзіне красавіка. Менавіта на красавік ЕС рыхтуе новы разгляд пытання па Беларусі.
Спіс няпоўны. На думку праваабаронцаў, яны сабралі 90-95% імёнаў.