Праваабаронцу Шчукіна з Акрэсціна вывезлі ў поле
Невядомыя ў цывільным трымалі яго каля канавы пад дуламі аўтаматаў.
Праваабаронцу Шчукіна з Акрэсціна вывезлі ў поле
Невядомыя ў цывільным трымалі яго каля канавы пад дуламі аўтаматаў.
72-ух гадовы Валер Шчукін быў затрыманы 3 ліпеня на прывакзальнай плошчы. Пасля затрымання яго асудзілі на 5 сутак арышту, якія Шчукін правёў на Акрэсціна. Вечарам 8 ліпеня праваабаронцу павінны былі выпусціць, аднак невядомыя людзі ў цівыльным паклалі яго на дно легкавога аўтамабіля і вывезлі ў поле. Там Шчукіна паставілі ля канавы, трымаючы пад дуламі аўтаматаў, паведамляе “Хартыя 97”. Праз некаторы час невядомыя з’ехаді, а праваабаронца змог звязацца з роднымі.