Праз Skype распаўсюджваецца новы вірус
Карыстальнікі праграмы атрымліваюць нібыта ад сяброў спасылку з прапановай паглядзець фатаграфіі.
Калі перайсці па гэтай спасылцы, то вірус атакуе камп'ютар і распаўсюджваецца далей. Як паведамляе DELFI, вірус стварае з людзей, якія ёсць у кантактах, групу і ўсім рассылае паведамленне: haha foto http://goo.gl/...?Facebook.com-IMG....JPG.
Ёсць падазрэнне, што гэты вірус можа збіраць і звесткі пра падлучэнні карыстальніка.